Kurt Хлопец з лясной
вёскi
Bielarus'
- my Mirkwood!
|
А меня есть
кусочек поэмы Патрика Пирса The Rebel в моем переводе.
Переводил с кассеты, если есть ошибки, поправьте.
«Я
паходжу з народу, народу суму, якi не мае нiчога, толькi
надзею, толькi памяць аб старажытнай славе. Мая мацi нарадзiла
мяне ў прыгоне, мая мацi была народжаная ў рабстве. Я з роду
прыгонных: дзецi, з якiмi я гуляў, мужчыны i жанчыны, з якiмi
я еў, мелi гаспадароў над сабою, былi пад бiзуном гаспадароў.
Добра працавала мужычье. I зараз я звяртаюся, поўны мараў,
я звяртаюся да майго народу, я звяртаюся ад iмя майго народу
да тых, хто кiруе маiм народам. Я кажу майму народу, што ён
сьвяты, што ён ёсць гаспадар на гэтай зямлi, негледзячы на
свае ланцугi, што ён найвялiкшы за тых, хто кiруе маiм
народам, мацнее i чысцей за iх, што яму трэба толькi мужнасьць
i прага да Бога, Якi памятае ўсе, Якi памер за людзей,
абнажоны, адчуваючы сорам. I я кажу гаспадарам майго
народу: «Беражыцеся! Беражыцеся надыходзячай будучынi!
Беражыцеся разумнага люду, якi возьме ад вас тое, што вы ад
яго схавалi! Вы намагаецеся скарыць народ, якi мацнейшы за
вас, супакоiць людзей, якiя прагнуць Волi? Мы ўбачым, хто
пераможа...»
Паэма Патрыка Пiрса «Паўстанец». Iрляндыя,
пачатак стагодзьдзя.
|